Слова wellness сустракаецца на шыльдах спа-цэнтраў, у назвах фітнэс-праграм, у артыкулах пра здаровы лад жыцця. Гэта не проста «здароўе» і не проста «камфорт» ці «дабрабыт», а нешта паміж імі — стан, у якім цела, розум і лад жыцця знаходзяцца ў суладдзі. Таму адным словам у іншых мовах яго перадаць складана. Якое слова выберам для беларускай?

Ілюстрацыйнае фота: з сацсетак
Украінская мова: велнесЦі можна знайсці беларускі эквівалент слову wellness, каб выказваць тую самую ідэю адным словам і не англіцызмам?
Ва ўкраінскай мове сітуацыя падобная да беларускай. Замацавалася простая калька — велнес. Сустракаецца і сэнсавы пераклад: благополуччя, добробут, здоровий спосіб життя.
Літоўская мова: gera savijautaЛітоўцы вядомыя сваім імкненнем пазбягаць англіцызмаў. Бургер у Літве — «месайніс», ад «меса» (мяса), а фішбургер — «жувайніс», ад «жувіс» (рыба). Гэта нешта падобнае, калі б мы казалі «мясень» і «рыбень». Новыя словы ў Літве фіксуе і замацоўвае спецыяльны інстытут — аналаг нашага колішняга Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук. Літоўцы лічаць самабытнае развіццё ўласнай мовы важнай нацыянальнай задачай, зарукай нацыянальнага існавання.
Што да wellness, то найбольш дакладны афіцыйны літоўскі эквівалент — gera savijauta (літаральна: добрае самаадчуванне). Менавіта гэтым словазлучэннем перакладаюць wellness у кантэксце здароўя, спорту і ладу жыцця.
Для сферы паслуг і спа часцей ужываецца sveikatingumas (аздараўленне) — адсюль і назвы кшталту «sveikatingumo centras» (wellness-цэнтр).
А калі гаворка пра філасофскі кантэкст, то выкарыстоўваюцца словы gerovė ці gerbūvis (добраякаснасць, добрасць; дабрабыт). Сустракаецца і слова velnesas, але рэдка — пераважна як слэнг.
Польская мова: dobrostanУ польскай мове прыжылося і запазычанне wellness (вымаўляецца як «вэлнэс»). Выразы кшталту strefa wellness (велнес-зона) ці spa & wellness сустракаюцца літаральна паўсюль. Але ёсць і сэнсавы пераклад — dobrostan. Гэты польскі адпаведнік, які выкарыстоўваецца ў псіхалогіі, медыцыне і навуковых артыкулах для апісання стану гармоніі, здароўя і камфорту. Ужываюцца таксама zdrowy styl życia (здаровы лад жыцця) і pomyślność (дабрабыт).

Ёга ў парку. Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва
Слова велнес трывала ўвайшло ў маркетынг, спа-індустрыю і фітнес-сферу: велнес-цэнтр, велнес-індустрыя, велнес-архітэктура. Гэта зразумела кожнаму, хто ведае англійскую мову.
Маем таксама і дабрабыт — але гэтае слова традыцыйна азначала «заможнасць», «багацце», «камфорт», «утульнасць».
Да слова «дабрабыт» напрошваецца дадаць «фізічны і ментальны дабрабыт», каб яго не блыталі з матэрыяльным багаццем.
Ёсць «здаровы лад жыцця» — але гэта ў нас хутчэй пра спорт, фізічныя нагрузкі і некурэнне, незлоўжыванне алкаголем.
Ёсць «суладдзе», «лад», «гармонія», «утульнасць», «прытульнасць», «зацішнасць», але яны маюць іншыя значэнні.
Можа быць, «добрасць», «даброцце», «дабрызнасць»? «Душэўнасць», «жыццё з толкам»?
Можа вы ў сям'і ўжываеце трапнае слова? Ці чулі ад людзей, асабліва ад старых людзей, натуральных носьбітаў мовы? Ці бачылі прыдатныя і для беларускай мовы ідэі ў іншых мовах? Пішыце ў каментах, а таксама абмяркоўвайце між сабой.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Група рызыкі падчас спякоты: каму трэба панепакоіцца? | 0 | 5 | 14-07-2026 |
| 2 | Белорусы шуткуют | 0 | 0 | 30-06-2026 |
| 3 | Посла Белоруссии в Париже вызвали в МИД Франции | 0 | 0 | 23-05-2021 |
| 4 | Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках | 0 | 10 | 23-07-2026 |
| 5 | Подскажите что за партнерка | 0 | 0 | 29-12-2025 |
| 6 | Почта "СОЮЗа": Как ввезти в Беларусь полученную в наследство за рубежом машину? | 0 | 5.63 | 29-07-2026 |
| 7 | Bizi, bizi | 0 | 0 | 31-10-2017 |
| 8 | Как выводите доходы с партнерок в kz | 0 | 5 | 27-06-2026 |
| 9 | Белорусские спортсмены, уличенные в допинге, будут возвращать призовые государству | 0 | 0 | 22-10-2018 |