Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра сямейныя традыцыі паважлівага стаўлення да бацькі, нагадвае бацькоўскія звычаі ў сялянскай хаце і прапануе прыгатаваць старажытную поліўку з лычамі па татулькіным рэцэпце з Клецкага раёна.
https://bel.sputnik.by/20261020/byts-yak-u-tatk-za-plyachyma-abo-spradvechnyya-batskavy-zvycha--prysmak-1111902924.html
"Быць, як у таткі за плячыма…", або Спрадвечныя бацькавы звычаі і прысмакі
"Быць, як у таткі за плячыма…", або Спрадвечныя бацькавы звычаі і прысмакі
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра сямейныя традыцыі паважлівага стаўлення да бацькі, нагадвае бацькоўскія звычаі ў сялянскай хаце і прапануе прыгатаваць старажытную поліўку з лычамі па татулькіным рэцэпце з Клецкага раёна.
2026-10-20T17:53+0300
2026-10-20T17:53+0300
2026-10-20T17:53+0300
этнограф
ларыса мятлеўская
дзень бацькі
свята
стравы
беларуская кухня
традыцыйная кухня
кулінарныя парады
кулінарыя
поліўка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0a/14/1111923889_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_b5ef2c0b39bbfd26027e3ec04860ce0b.jpg
Як і ў многіх іншых народаў, адна з найважнейшых нацыянальных рыс беларусаў – павага дзяцей да бацькоў. І не выпадкова ў другой палове восені, калі ладзяцца дні памяці продкаў, у сучаснай Беларусі з’явіліся два святы, дарагія сэрцу кожнага сумленнага жыхара нашай краіны: Дзень маці (14 кастрычніка) і Дзень бацькі (21 кастрычніка).Дзень бацькі свята адносна маладое, бо ўведзена, згодна з прэзідэнцкім указам, у 2022 годзе. Наогул, з гэтага часу ад 14 да 21 кастрычніка штогод у краіне ладзіцца тыдзень бацькоўскай любві.Традыцыйна ў беларусаў існавала перакананне, што дзеці павінны выхоўвацца і расці ў сям’і, бо толькі там найлепшыя для гэтага ўмовы. І таму натуральна, што ў святочных мерапрыемствах прымаюць удзел установы адукацыі, аховы здароўя, культуры, а таксама шматлікія грамадскія арганізацыі. Сімвалічна, што пачынаецца сямейны тыдзень у Дзень маці, а завяршаецца менавіта ў Дзень бацькі."Ад роднага таткі дорагі і латкі…"З даўніх часоў пачэснае месца ў беларускай сям’і займаў бацька, звяртаючыся да якога, дзеці паважліва называлі яго "тата" ці "бацька", або ласкава "татка", "татуля", "татачка", "баця", "бацюхна" і інш.Цікава, што ў адрозненне ад звароту "бацька" зварот "тата" лічыўся больш ветлівым, бо ўказваў на асаблівую павагу і любоў да роднага бацькі. Аднак, як бацьку не назавешь, ён менавіта той чалавек, побач з якім дзеці заўсёды адчувалі сябе надзейна абароненымі. Аб гэтым сведчаць наступныя народныя выслоўі:абоТаксама, падкрэсліваючы бацькаву падтрымку, дзецям, казалі й так:Сапраўды, у традыцыйнай сям’і бацька з’яўляецца кармільцам, гарантам дабрабыту і абаронцам ад любой знешняй небяспекі. Аднак ён жа сочыць за дысцыплінай усіх членаў сям’і, навучае ў гаспадарцы і зносінах з іншымі людзьмі. Да таго ж, як прадстаўнік асобнай сям’і бацька нёс адказнасць перад грамадствам за выхаванне дзяцей і іх маральнае аблічча, тым больш, што вялікі прыклад для дзяцей – сам бацька. Мабыць таму, у народзе і казалі:Даглядаць – як бацька!Менавіта бацька клапаціўся аб пасагу для дачкі: ён разам з маці збіраў грошы, гадаваў для будучай маладой гаспадаркі цёльную цялушку і інш. Сыну ж дапамагаў будаваць хату, купляў надзел зямлі для будучай гаспадаркі.Але ж народ падказваў, што бацькаў розум не заменіць свайго, ён можа толькі быць падмуркам да разумення глыбінь жыцця. З гэтай нагоды продкі прыкмячалі:а яшчэСлова бацькі было законам, а яго жыццёвы вопыт цаніўся дорага. Так, нават калі бацька сталага ўзросту пачынаў падпарадкоўвацца старэйшаму сыну, ён не страчваў сваёй улады ў сям’і, а станавіўся распарадчыкам работ, якія сам ужо не мог выконваць. Аднак, нягледзячы на перавагу бацькоўскай волі, узаемапавага дзяцей і бацькі была ў сялянскіх хатах звычайнай справай. Калісьці знакаміты беларускі драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пісаў: "Паважаў бацьку сын, шанаваў сына бацька". Дачка ж на вяселлі, звяртаючыся да бацькі, кланялася яму, прамаўляючы: "Таткаў куточак – родны дамочак. Заставайся, татка, здаровы, жыві багата…".Дарэчы, бацька быў галоўным не толькі ў вясковай гаспадарцы, але йшчэ і за сталом – на чале звычайнага або святочнага абеду.Гатуем смачна для бацькіБез бацькі не пачыналася амаль ніякая трапеза. Каб у хаце заўсёды быў дабрабыт, бацька – як галоўны чалавек у сям’і – рэзаў хлеб. У яго міску маці ўкладала з гаршка адзіны кавалак мяса, падкрэсліваючы перад дзецьмі ролю бацькі як галоўнага карміцеля сям’і.Былі ў бацькі і любімыя стравы, якія яму, каб дагадзіць, гаспадыня гатавала часцей за іншыя. Напрыклад, накшталт поліўкі з лычамі, чый старадаўні рэцэпт захаваўся ў Клецкім раёне на Міншчыне.Поліўка з лычаміГатавалі поліўку звычайна ў вялікім гаршку, не шкадуючы мяса. Дарэчы, па старажытным рэцэпце востры перац у яе не дадавалі, аднак у сучасным варыянце гатавання гэтай стравы перац прысутнічае.З чаго гатаваць:Як гатаваць. Пачысціць вушы і лыч, зняць з языка абалонку, памыць.Падрыхтаванае мяса парэзаць на буйныя кавалкі, заліць халоднай вадой, давесці да кіпення і зняць шум.Затым уставіць у печ (на пліту) і варыць на сярэднім агні 3 гадзіны. Дробна скрышыць 1-2 буйныя цыбуліны, пачысціць галоўку часнаку і разам са спецыямі, стручком вострага перцу ўкінуць у гаршчок з мясам. Варыць яшчэ 1 гадзіну. Як згатуецца, даць пастаяць 20 хв.Перад падачай у міску ўсыпаць крыху кропу. Падаваць поліўку з варанай бульбай ці мучнымі блінамі.Шануем свае карані ды смачна есці!Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
252
60
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
252
60
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
252
60
1920
1080
true
1920
1440
true
1920
1920
true
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
252
60
Sputnik Беларусь
этнограф, ларыса мятлеўская, дзень бацькі, свята, стравы, беларуская кухня, традыцыйная кухня, кулінарныя парады, кулінарыя, поліўка, свініна, культура, спадчына, беларусь, у беларусі, цiкавосткi
этнограф, ларыса мятлеўская, дзень бацькі, свята, стравы, беларуская кухня, традыцыйная кухня, кулінарныя парады, кулінарыя, поліўка, свініна, культура, спадчына, беларусь, у беларусі, цiкавосткi
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра сямейныя традыцыі паважлівага стаўлення да бацькі, нагадвае бацькоўскія звычаі ў сялянскай хаце і прапануе прыгатаваць старажытную поліўку з лычамі па татулькіным рэцэпце з Клецкага раёна.
Як і ў многіх іншых народаў, адна з найважнейшых нацыянальных рыс беларусаў – павага дзяцей да бацькоў. І не выпадкова ў другой палове восені, калі ладзяцца дні памяці продкаў, у сучаснай Беларусі з’явіліся два святы, дарагія сэрцу кожнага сумленнага жыхара нашай краіны: Дзень маці (14 кастрычніка) і Дзень бацькі (21 кастрычніка).
Дзень бацькі свята адносна маладое, бо ўведзена, згодна з прэзідэнцкім указам, у 2022 годзе. Наогул, з гэтага часу ад 14 да 21 кастрычніка штогод у краіне ладзіцца тыдзень бацькоўскай любві.
Традыцыйна ў беларусаў існавала перакананне, што дзеці павінны выхоўвацца і расці ў сям’і, бо толькі там найлепшыя для гэтага ўмовы. І таму натуральна, што ў святочных мерапрыемствах прымаюць удзел установы адукацыі, аховы здароўя, культуры, а таксама шматлікія грамадскія арганізацыі. Сімвалічна, што пачынаецца сямейны тыдзень у Дзень маці, а завяршаецца менавіта ў Дзень бацькі.
З даўніх часоў пачэснае месца ў беларускай сям’і займаў бацька, звяртаючыся да якога, дзеці паважліва называлі яго "тата" ці "бацька", або ласкава "татка", "татуля", "татачка", "баця", "бацюхна" і інш.
Цікава, што ў адрозненне ад звароту "бацька" зварот "тата" лічыўся больш ветлівым, бо ўказваў на асаблівую павагу і любоў да роднага бацькі. Аднак, як бацьку не назавешь, ён менавіта той чалавек, побач з якім дзеці заўсёды адчувалі сябе надзейна абароненымі. Аб гэтым сведчаць наступныя народныя выслоўі:
"Ён за таткам, як за каменнай сцяной",
або
"Быць, як у бацькі за плячыма".
Таксама, падкрэсліваючы бацькаву падтрымку, дзецям, казалі й так:
"Хлеба не стане – бацька дастане".
Сапраўды, у традыцыйнай сям’і бацька з’яўляецца кармільцам, гарантам дабрабыту і абаронцам ад любой знешняй небяспекі. Аднак ён жа сочыць за дысцыплінай усіх членаў сям’і, навучае ў гаспадарцы і зносінах з іншымі людзьмі. Да таго ж, як прадстаўнік асобнай сям’і бацька нёс адказнасць перад грамадствам за выхаванне дзяцей і іх маральнае аблічча, тым больш, што вялікі прыклад для дзяцей – сам бацька. Мабыць таму, у народзе і казалі:
"якое дрэва, такі клін, які бацька, такі сын";
"якое карэнне такое й насенне";
"бацька рыбак, і дзеткі ў ваду глядзяць".
Менавіта бацька клапаціўся аб пасагу для дачкі: ён разам з маці збіраў грошы, гадаваў для будучай маладой гаспадаркі цёльную цялушку і інш. Сыну ж дапамагаў будаваць хату, купляў надзел зямлі для будучай гаспадаркі.
Але ж народ падказваў, што бацькаў розум не заменіць свайго, ён можа толькі быць падмуркам да разумення глыбінь жыцця. З гэтай нагоды продкі прыкмячалі:
"Бацька з маткай навек не нагатуюць",
а яшчэ
"Бацькавым розумам хваліцца няма як".
Слова бацькі было законам, а яго жыццёвы вопыт цаніўся дорага. Так, нават калі бацька сталага ўзросту пачынаў падпарадкоўвацца старэйшаму сыну, ён не страчваў сваёй улады ў сям’і, а станавіўся распарадчыкам работ, якія сам ужо не мог выконваць. Аднак, нягледзячы на перавагу бацькоўскай волі, узаемапавага дзяцей і бацькі была ў сялянскіх хатах звычайнай справай. Калісьці знакаміты беларускі драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пісаў: "Паважаў бацьку сын, шанаваў сына бацька". Дачка ж на вяселлі, звяртаючыся да бацькі, кланялася яму, прамаўляючы: "Таткаў куточак – родны дамочак. Заставайся, татка, здаровы, жыві багата…".
Дарэчы, бацька быў галоўным не толькі ў вясковай гаспадарцы, але йшчэ і за сталом – на чале звычайнага або святочнага абеду.
Без бацькі не пачыналася амаль ніякая трапеза. Каб у хаце заўсёды быў дабрабыт, бацька – як галоўны чалавек у сям’і – рэзаў хлеб. У яго міску маці ўкладала з гаршка адзіны кавалак мяса, падкрэсліваючы перад дзецьмі ролю бацькі як галоўнага карміцеля сям’і.
Былі ў бацькі і любімыя стравы, якія яму, каб дагадзіць, гаспадыня гатавала часцей за іншыя. Напрыклад, накшталт поліўкі з лычамі, чый старадаўні рэцэпт захаваўся ў Клецкім раёне на Міншчыне.
Гатавалі поліўку звычайна ў вялікім гаршку, не шкадуючы мяса. Дарэчы, па старажытным рэцэпце востры перац у яе не дадавалі, аднак у сучасным варыянце гатавання гэтай стравы перац прысутнічае.
З чаго гатаваць:
1,3 кг свініны (лыч, сэрца, язык, вушы),
1-2 цыбуліны,
1 галоўка часнаку,
3 лаўровыя лісты,
3-4 л вады,
зеляніна кропу,
1 стручок вострага перцу,
перац гарошкам (па патрэбе),
1,5 ст. л. солі.
Як гатаваць. Пачысціць вушы і лыч, зняць з языка абалонку, памыць.
Падрыхтаванае мяса парэзаць на буйныя кавалкі, заліць халоднай вадой, давесці да кіпення і зняць шум.
Затым уставіць у печ (на пліту) і варыць на сярэднім агні 3 гадзіны. Дробна скрышыць 1-2 буйныя цыбуліны, пачысціць галоўку часнаку і разам са спецыямі, стручком вострага перцу ўкінуць у гаршчок з мясам. Варыць яшчэ 1 гадзіну. Як згатуецца, даць пастаяць 20 хв.
Перад падачай у міску ўсыпаць крыху кропу. Падаваць поліўку з варанай бульбай ці мучнымі блінамі.
Шануем свае карані ды смачна есці!
Чытайце таксама:
Таямніцы Дзедаўскай талеркі, або Містыка і водар страў на Пакроўцы
"Бабіна лета шчаўем сагрэта…", або Цёплая восеньская кулінарыя з полацкай печы
"З поля, з долу – усё да столу…", або Узвіжанне з бульбяным смакам
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Вершы пра тату: "Бацька чакае, прысеўшы на лаву..." | 0 | 12.07 | 21-10-2026 |
| 2 | Ад буслоў да «Ментску». У якіх крамах цяпер купляць адзеньне зь беларускім характарам | 0 | 8.95 | 04-08-2026 |
| 3 | Чаго не хапае дэмсілам для перамогі? Адказалі Латушка, Вячорка, Бабарыка і іншыя | 0 | 11.39 | 09-08-2026 |
| 4 | Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём бацькі | 0 | 13.57 | 21-10-2026 |
| 5 | Тлумачым з Гурневічам. Чаму ўборачную ў Беларусі ператвараюць у цырк | 0 | 8.95 | 06-08-2026 |
| 6 | Пра масты, вузлы, люстрацыю і месца на палітычным полі — эфір з Касцюговай | 0 | 10.64 | 12-08-2026 |
| 7 | Масадыкаў: АДКБ хвалюе павелічэнне ваенных краін НАТА на мяжы з Беларуссю | 0 | 8.71 | 21-10-2026 |
| 8 | Захарова охарактеризовала пословицей действия Лукашенко перед выборами в отношении РФ | 0 | 0 | 10-08-2020 |
| 9 | Сталі вядомыя выдаткі хакейнага клуба, за які гуляюць браты Лукашэнкі | 0 | 11.81 | 27-08-2026 |
| 10 | Африкановича — это не чернуха о колхозе и не лубок, ... | 0 | 5.74 | 22-10-2026 |